Выбары ў Беларусі 2015

Выбары-2015. Як гэта было

video

Глядзіце ў прамым эфіры «Белсату» адмысловае выданне «Выбарчы вечар». Запрашаем да прагляду жывога эфіру!

23:40 Ягора Скарбнеўскага выпусцілі, але пратакол падпісаць не далі.

22:10 Міліцыя затрымала непаўнагадовага пратэстоўца Ягора Скарбнеўскага і пасадзілі яго ў міліцыйную маршрутку. Складаюць пратакол за правядзенне мітынга, , бо ён адзіны трымаў бел-чырвона-белы сцяг. Іншыя ўдзельнікі акцыі прапануюць скласці пратакол на ўсіх.

22:00 Акцыя скончылася, але частка пратэстоўцаў засталіся на Плошчы Незалежнасці.

21:30 Мітынгоўцы дайшлі да Плошчы Незалежнасці.

21:05 Людзі з Кастрычніцкай плошчы рушылі шэсцем да Чырвонага касцёла.

21:00 На «Белсаце» пачаўся «Выбарчы вечар». Запрашаем да прагляду жывога эфіру!

20:20 «Не вынуждайте применять силу» – папярэджвае мiлiцыя, сабраўшыхся на Плошчы.

20:15 Паводле дзяржаўных экзіт-полаў, за дзейнага кіраўніка краіны прагаласавалі 80 % выбарцаў.

Zrzut ekranu 2015-10-11 o 19.48.34

20:00 Сачыце за навінамі ў нашым Twitter’ы! Наш карэспандэнт на месцы падзеяў. Фота проста з Кастрычніцкай плошчы https://twitter.com/Belsat_TV

19:30 Выбарчыя ўчасткі ў вёсцы Чэрнаўчыцы, Берасцейскага раёна і аграгарадку Відамля, Камянецкага. Цікава, што празрыстая урна для асноўнага дня галасавання, а драўляная – для датэрміновага.

19:10 Паволе ЦВК, яўка выбаршцаў на прэзідэнцкіх выбарах на 18:00 склала 81,77%.

19:00 Падобна, зразумела, чаму сёлета выбары карыстаюцца небывалаю папулярнасцю. Буфеты выбарчых участкаў ломяцца ад цяжару страваў. У Берасці, напрыклад, на выбарчым участку галубцы прадаюць у куфлях. Больш фота па спасылцы.

18.55. Юрый Хашчавацкі: Я дзіўлюся маладым, якіх гоняць галасаваць: што ж ты ідзеш і псуеш сваё жыццё

18:20 У Менску на выбарчых участках вісіць інфармацыя, што нельга карыстацца мабільнай сувяззю. Кампанія «Права выбару» паведамляе ў сваім Twitter’ы, што старшыня 34-й выбарчай камісіі забараніў назіральнікам карыстацца тэлефонамі. 27 назіральнікаў пазбавілі акрэдытацыі.

18:15 Прэс-канферэнцыя Аляксандра Лукашэнкі: “Я гатовы на рэвалюцыйныя рэформы і перамены ў эканоміцы!”. Аднак кіраўнік дзяржавы мяркуе, што народ да гэтага не гатовы.

18:10 Цэнтрвыбаркам ужо атрымлівае інфармацыю аб выніках галасавання ў санаторыях і шпіталях. Гэта ўчасткі, якія маюць права падводзіць вынікі адразу пасля таго, як прагаласавалі ўсе выбарцы, унесеныя ў спіс, паведаміў сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік.  Паводле яго, па некаторых рэгіёнах ужо вядома, хто заняў першае, другое, трэцяе і чацвёрта месца. Таксама сакратар ЦВК паведаміў, што гэтую інфармацыю Цэнтрвыбаркам агучыць толькі пасля закрыцця выбарчых участкаў, гэта значыць, пасля 20:00. Лазавік адзначыў, што гэтыя выбары адрозніваюцца асаблівай актыўнасцю выбаршцаў.

17:20 Цэнтр Менску пусты. У людзей шмат справаў на лецішчах ці страшна, што прымуць за дэманстранта?

16. 00. У Пінску галасаванне ўрачыста адбылося пад перавернутым дагары нагамі афіцыйным сцягам.

15.30. У Горадні праваслаўныя манахіні галасавалі ў кляштары з пашпартамі СССР. Манахіні не хочуць пахбаўляцца пашпартоў няіснай дзяржавы«з перакананняў».

15.15. Выбарчы ўчастак N42 у 3-й гімназіі Магілёва. «Людзей мала, у буфеце не было ні пакупнікоў, ні нават прадавачкі», – перадае карэспандэнт Belsat.eu.

15:00 Участак № 58, Магілёў Назіральніца Наталля:былі парушэнні – разыходзілася колькасць выбарнікаў, не апячатваліся дзверы, на ноч заставаўся міліцыянт. Пасля пісьмовай скаргі ў камісію дзверы пачалі апячатваць, а міліцыянта на ноч выдаляць. У кабінцы для галасавання заходзяць па некалькі асобаў, камісія не рэагуе. Былі выпадкі, калі выбарнікі звярталі ўвагу камісіі на тое, што ў спісах – нябожчыкі.

14:35. Як галасавала Таццяна Караткевіч. Спадзяецца, што за яе аддадуць свае галасы 35 % выбарнікаў.

13:35. У новым выданні ток-шоу «Форум» узгадваюць перадвыбарчыя дэбаты ў 1994-м годзе і задаюцца пытаннем: ці засталася ў Беларусі публічная палітыка?

13:25. Цяпер ужо Менск. Участак для галасавання N8, што на вуліцы Кіжаватага.

12:50. Зноў Берасце. Фотаздымкі нашага карэспандэнта з выбарчых участкаў N34 і N35, што месцяцца ў 10-й школе.

12:10. Тым часам у Берасці выбарчы дзень праходзіць з помпай і аркестрам. Ля крамы «Алмі» (вул.Маскоўская) вайсковы аркестр дае канцэрт.

11:55. Аляксандр Лукашэнка ўжо прагаласаваў. Пасля выйшаў адказаць на пытанні журналістаў.

«Самае галоўнае, каб мы годна падвялі вынікі выбараў. Калі я прайграю, я шчыра скажу, што прайграў. Калі нехта іншы прайграе, таксама шчыра мусіць сказаць пра гэта», – падае словы дзеючага кіраўніка краіны «Еўрарадыё».

11:40. Кандыдат на прэзідэнцтва ў выбарах 2010 года Мікалай Статкевіч у дзень выбараў носіць бульбу ў склеп. Пра гэта ён распавёў «Радыё Свабода». У каментары «Белсату» падчас учорашняга Шэсця нацыянальнага сцягу палітык адзначыў:

«Не думаю, што варта хадзіць на гэтыя выбары. Бо ўжо відавочна, што там няма дэмакратычных кандыдатаў. І ўсім відавочныя гэтыя беспрэцэдэнтныя фальсіфікацыі папярэдняга галасавання».

11:25. Тым часам дзяржаўны тэлеканал «Беларусь-1» напярэдадні выбараў распавёў пра 200 чалавек з Украіны, якія нібыта хацелі ўехаць у нашую краіну са зброяй.

11:00. Яўка падчас датэрміновага галасавання склала рэкордныя 36 %. Сакратар ЦВК кажа пра «высокую актыўнасць выбарнікаў» і тлумачыць, за кошт чаго яна ўзнікла.

I am text block. Click edit button to change this text. Lorem ipsum dolor sit amet, consectetur adipiscing elit. Ut elit tellus, luctus nec ullamcorper mattis, pulvinar dapibus leo.

I am text block. Click edit button to change this text. Lorem ipsum dolor sit amet, consectetur adipiscing elit. Ut elit tellus, luctus nec ullamcorper mattis, pulvinar dapibus leo.

I am text block. Click edit button to change this text. Lorem ipsum dolor sit amet, consectetur adipiscing elit. Ut elit tellus, luctus nec ullamcorper mattis, pulvinar dapibus leo.

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ