Выбары ў Беларусі 2015

Мова Нанова: Бізнес


Як пачуваецца беларускамоўны чалавек у бізнесе? Калі мужчына – бізнесмен альбо бізнесовец, тады як называюць жанчыну? Бізнес-ледзі?

Бізнесменка? Бізнесоўка?  Што такое ТАА і ААТ? Як правільна: кіраўнік справаў ці кіраўнік справамі? Пра ўсё гэта і яшчэ шмат пра што вядоўцы Алеся Літвіноўская ды Глеб Лабадзенка распавядаюць разам з госцем – начальнікам аддзела мабільнага аператара «Вэлком»

Слоўнік ад Мова Нанова:

Бізнесмен = бізнесовец

Бізнес-ледзі = бізнес-вуман (бізнес-вумен) = бізнесменка = бізнесоўка

Сакратар, сакратарка

Кіраўнік – рус. руководитель

Кіраўнік справаў/ спраў – рус. управляющий делами

Дырэктар, камерцыйны дырэктар, намеснік дырэктара, начальнік аддзела

Старшыня (рус. председатель), старшыня рады дырэктараў, старшыня

назіральнай рады

Гандлёвы прадстаўнік – рус. торговый представитель

Заснавальнік, сузаснавальнік

Уладальнік – рус. владелец

Філія = філіял = прадстаўніцтва

Падначалены – рус. подчиненный

Супрацоўнік – рус. сотрудник

Менеджар

Галоўны бухгалтар, бухгалтарскі ўлік, бухгалтэрыя

Фірма, кампанія, група кампаній, прадпрыемства (рус. предприятие)

Гандаль, гандлёвая дзейнасць, гандлёвая сетка

Таварыства з абмежаванай адказнасцю (ТАА = рус. ООО)

Адкрытае акцыянернае таварыства (ААТ = рус. ОАО)

Закрытае акцыянернае таварыства (ЗАТ = рус. ЗАО)

Замежнае прадпрыемства (ЗП = рус. ИП)

Прыватны прадпрымальнік (ПП = рус. ИП)

Прадпрымальніцкая дзейнасць

Справаводства – рус. делопроизводство

Справаздача – рус. отчет

Статут – рус. устав

Прыбытак = даход

Страта – рус. убыток, потеря

Падатак (рус. налог), падатковая інспекцыя

Мытны (рус. таможенный), мыта (рус. пошлина), мытная дэкларацыя,

размытніць

Спажывец (рус. потребитель), спажывецкія тавары/ паслугі

Канкурэнцыя, канкурэнтная перавага, канкурэнтная барацьба

Маркетынг, маркетолаг

Паведамленне – рус. сообщение

Тэлефанаванне, слухаўка (рус. телефонная трубка). Не магу

датэлефанавацца. Ніхто не адказвае/не бярэ слухаўкі,  таму варта даслаць

паведамленне.

Электронны ліст, электронная пошта, электронная скрыня

Ліставанне = перапіска

Рахунак – рус. счет.  Адпраўце, калі ласка, рахунак па факсе.

Візітоўка = візітная картка

Перамовы = перагаворы, перамоўнікі, перамоўны пакой.

Канферэнц-зала

Нарада – рус. совещание.

Наведаць мерапрыемства – рус. посетить мероприятие

Tags:
ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ