Выбары ў Беларусі 2015

Беларусь-1: «Памежнікі затрымалі 200 асобаў з Украіны са зброяй»


Дзяржаўнае тэлебачанне распавядае пра ўкраінцаў, якія нібыта спрабавалі ўехаць у Беларусь з дубінкамі, бітамі і нават з гранатай, але іх не прапусцілі на мяжы.

Беларускія памежнікі не пусцілі ў краіну каля двухсот грамадзянаў Украіны, некаторыя з якіх везлі з сабой камуфляваную вайсковую форму, біты, дубінкі і траўматычную зброю», – паінфармаваў у суботу 10 кастрычніка тэлеканал «Беларусь-1».

Паведамляецца, што ў адным выпадку была выяўленая нават граната. Паводле словаў прэс-сакратара Дзяржаўнага памежнага камітэту Аляксандра Цішчанкі, сярод асобаў, якія спрабавалі ўехаць у Беларусь з тэрыторыі Украіны, былі некалькі асобаў, якія знаходзіліся ў міжнародным вышуку. Былі нават «удзельнікі незаконных узброеных фармаванняў».

Напярэдадні выбараў 2006 года ў Беларусі нагняталася антыпольская істэрыя. Выглядае на тое, што сёлета беларусаў беларусаў пужаюць «украінскім сцэнаром».

НМ, belsat.eu

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ