Выбары ў Беларусі 2015

36 % выбарнікаў прагаласавалі датэрмінова. ЦВК тлумачыць, як дасягнулі «рэкорду»

video

Больш за траціна беларускіх выбарнікаў узяла ўдзел у выбарах датэрмінова. Гэта сведчыць пра высокую актыўнасць нашых выбарнікаў, мяркуе старшыня ЦВК Мікалай Лазавік.

На яго думку, на рэкордную яўку падчас датэрміновага галасавання паўплывалі некалькі фактараў. А менавіта: добрая праца арганізатараў выбараў, актыўнасць саміх кандыдатаў, якія агітавалі за сваё абранне, сустракаліся з выбарнікамі і заклікалі іх прыйсці на выбарчыя ўчасткі.

Больш актыўна датэрмінова галасавалі ў Віцебскай вобласці – 39, 49 % выбарнікаў, самую меншую актыўнасць, згодна з Цэнтральнай выбарчай камісіяй, праявілі менчукі – 29,49 % з іх прагаласавалі датэрмінова.

Прапануем вашай увазе наш відэасюжэт, у якім згадваюцца галоўныя тэндэнцыі сёлетняй выбарчай кампаніі:

36 % выбарнікаў прагаласавалі датэрмінова

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ