ЦВК удакладніў колькасць ахвочых стаць прэзідэнтам Беларусі. Сёння ў Цэнтрвыбаркам падалі дакументы на рэгістрацыю 14 ініцыятыўных групаў.
Тры ініцыятыўныя групы ЦВК зарэгістраваў.
Адзін з прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта не трапіў у будынак ЦВК. «Кандыдат-дармаед» Юрый Шульган прыйшоў на рэгістрацыю ў нецвярозым стане. Як паведамілі БелаПАН у менскім УУС Маскоўскага раёну, на Шульгана і кіраўніка яго ініцыятыўнай групы складзеныя пратаколы па артыкулах 17.1 (дробнае хуліганства) і 17.3 (з’яўленне ў грамадскім месцы ў стане ап’янення).
Не ўдалося атрымаць рэгістрацыю і кату Барсіку, з якім у ЦВК прыйшоў яго гаспадар Васіль Сямашка.
«У палітыцы з 2010 года. У свой час падпісваў мемарандум з кандыдатам на прэзідэнцтва Уладзімірам Някляевым. Але паколькі Някляеў не выканаў ні аднаго пункту пагаднення, кот вырашыў ісці ў палітыку, каб самаму нешта змяніць», – паіранізаваў Сямашка, распавядаючы пра палітычныя перспектывы свайго пухнатага сябра.
ЮВ, belsat.eu