Выбары ў Беларусі 2015

Незалежны назіральнік Мікалай Казлоў: У кожнага свая «фішка» ў фальсіфікацыях

video

 

Датэрмінова і масава – у Беларусі аналізуюць першыя два дні галасавання. «Праваабаронцы за свабодныя выбары» зафіксавалі значнае завышэнне звестак яўкі з боку выбарчых камісіяў. Не абышлося і без выпадкаў прымусу да ўдзелу ў галасаванні.

У першы дзень датэрміновага галасавання на ўчасткі прыйшло 4 з паловай адсоткі выбарцаў – заяўляе Цэнтрвыбаркам. У параўнанні з першым днём датэрміновага галасавання на папярэдніх выбарах кіраўніка краіны, лічба падрасла: тады выбарцаў на ўчастках было – 3,4 адсотка. Назіральнікі за выбарамі ад АБСЕ раскрытыкавалі практыку датэрміновага галасавання на выбарах у Беларусі, бо няма магчымасці забяспечыць паўнавартасны кантроль за бюлетэнямі, а таксама ёсць факты выкарыстання адміністратыўнага рэсурсу дзеля арганізацыі датэрміновай яўкі.

«Уладзе патрэбна яўка бо ў грамадстве абыякавасць, гэта і форма пратэсту таксама – не пайсці на выбары, на якіх усё зразумела, і гэта яшчэ адна прычына, чаму ўлада хоча прыцягнуць людзей на выбарчыя ўчасткі», упэўнены госць «Гарачага каментара» сябра АГП Мікалай Казлоў.

«Фальсіфікацыя адрозніваюцца ад участка да ўчастка. Недзе спрабуюць здымаць нашых назіральнікаў, недзе адрозніваецца колькасць паміж прагаласаваўшымі і дадзенымі выбарчых камісій. Ужо бліжэй да канца мы зможам разумець, пра якія маштабы можна казаць».

Больш глядзіце ў «Гарачым каментары».

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ