Выбары ў Беларусі 2015

Мікалай Улаховіч: «Крым – заслуга Пуціна, а гарадзенскія казакі – клоўны»

photo

IMG_4243 1

У Горадні «казачы кандыдат» выступіў перад пустой залай і прызнаўся, што не мае ў гэтым горадзе падтрымання.

Мікалай Улаховіч ужо другі кандыдат, які сустрэўся апошнім часам з гарадзенцамі. Галоўным шокам на сустрэчы сталі не выказванні атамана, і не дыскусія, а колькасць наведнікаў. Разам з даверанымі асобамі атмана ды назіральнікамі АБСЕ ў зале хіміка-тэхналагічнага каледжу назбіралася ажно… 12 чалавек.

IMG_4250 1

Сам Улаховіч і чальцы яго каманды тлумачаць гэта негатыўнай пазіцыяй адміністрацыі навучальнай установы. Адміністрацыя, маўляў, не дазволіла размясціць плакаты ў фае ды паставіла на ўваходзе двух ахоўнікаў, якія разварочвалі цікаўных студэнтаў ды скіроўвалі падалей ад месца сустрэчы з кандыдатам.

IMG_4198 1

У сувязі з гэтым Улаховіч пакпіў з тых, хто называе яго праўладным кандыдатам: «Які я праўладны? Улада ж так не робіць, яна сваіх падтрымлівае».

IMG_4065 1

Тым не менш, сустрэча адбылася, а яе герой агучыў свае погляды адносна найбольш актуальных геапалітычных пытанняў. Ніжэй – падборка цытатаў.

Пра Казацтва

Казацтва – гэта не нацыянальнасць. У вас, у Горадні праходзяць фестывалі, дзе ідуць узбекі, татары… я глыбока паважаю гэтых людзей. Але казакі – гэта не нацыянальнасць. І калі яны ідуць з іншымі нацыянальнасцямі ў адной калоне – гэта не казакі, а клоўны. Бо я беларус – беларускі казак. Ён расеец – ён данскі, церскі, кубанскі казак. Але ісці поруч з узбекамі, прабачце… Мы саслоўе, а не нацыя. Саслоўе, як святары.

IMG_4091 1

Пра фінансаванне

Я прарасейскі кандыдат па думках. Гэта не значыць, што мяне фінансуе Расея. Я сам сябе фінансую. Інакш перад вамі не стаяў бы: у нас служба, дзякуй Богу, добра працуе.

Пра расейскія базы

Расея – наш стратэгічны партнёр. Тут кажуць пра нейкія базы вайсковыя… Навошта базы, калі мы і так вайсковыя партнёры? Нашым вайсковым саюзам кіруе агульнае камандаванне. Гэта смешна, хто прыдумаў пра гэтыя базы? Мы даўно ўжо адзіная армія.

IMG_4122 1

Пра NATO

Беларусь не будзе прынятая ў NATO, нават, калі зменіцца ўлада. Не будзе! Прыкладаў процьма падобных. Нават Украіна не ў NATO!

Пра «губерню Беларусь».

Расеі не патрэбная «губерня Беларусь». Навошта ёй губляць саюзніка ў ААН? Трэба было б – даўно ўжо была б такая губерня! Праблемаў няма з гэтым. Бо гэта велічэзная краіна і, трэба аддаць належнае, у Расеі імперскія «замашкі» захаваліся.

Пра Украіну

ДНР і ЛНР – памылкі Расеі. З Крымам – я згодны, гэта заслуга Пуціна. Ён павінен быў зысці ў Расею, там маса момантаў. Там насельніцтва было на 98% за тое, каб вярнуцца ў Расею. Татары там прыезджыя.

IMG_4216 1

Пра вайну

Нам вайна не патрэбная. Я супраць, каб нашыя хлопцы ваявалі і на Данбасе і… дзе-кольвек яшчэ. Але калі такое адбудзецца – я буду першым, каторы… і пабачым, дзе будуць сённешнія апазіцыянеры, так званыя, патрыёты, і дзе будзе Улаховіч.

Пра гарадзенцаў

…Я не пакрыўдзіўся на гарадзенцаў! Але вось стаіць малады чалавек, два маладых чалавекі, у зал не пускаюць нікога. Выкладчыкі загадалі ім нікога не пускаць. Мае давераныя асобы высвятлялі, але ж яны не пайдуць біцца з адміністрацыяй каледжа. Такі прыём! …Тут не мая аўдыторыя, таму я паеду далей, у іншых месцах ёсць мае людзі.

АК, belsat.eu

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ