Выбары ў Беларусі 2015

Білборд з заклікам да зменаў у Пінску замянілі на сацыяльную рэкламу

photo

Такл білборд выглядае цяпер

У Пінску перад выбарамі замянілі двухсэнсоўную рэкламу.

Да нядаўняга часу ў Пінску па вуліцы Ракасоўскага побач з білбордам, які інфармаваў аб выбарах, месцілася камерцыйная рэклама «Замена масла» для аўтамабіляў.

Аднак у Беларусі стабільнасць, і мяняць нічога не трэба, асабліва калі гаворка ідзе пра галасаванне. Хіба так думалі тыя, хто вырашыў замяніць рэкламу. Акурат пасля таго, як фота білбордаў з’явілася ў адным з мясцовых СМІ, «няправільную» славесную асацыяцыю замянілі на рэкламу грамадскага аб’яднання «Таварыства ратавання на вадзе».

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ