Выбары ў Беларусі 2015

Міністр юстыцыі, абароны правоў спажыўцоў Гэльмут Маркаў: ствараць межы – гэта зусім не слушны шлях

video

«Перш за ўсё, я б сказаў, што людзі пакідаюць сваю краіну пераважна ў складаных абставінах: дзе ідзе вайна, няма дэмакратыі, у іх няма доступу да адукацыі, да чыстай вады, медыцыны. Таму я б не падзяляў людзей на легалаў і нелегалаў. Людзі шукаюць месца для жыцця, дзе яны могуць жыць мірна. Таму, калі яны прыязджаюць да нас, мы маем сказаць: «Сардэчна запрашаем». Колькі людзі могуць заставацца ў краіне ці на некаторы час, ці назаўжды – вырашаюць пэўныя ўнутраныя ўстановы, якія адказныя за гэта. Я б сказаў, мы не мусім змагацца з прычынамі выезду людзей са сваіх краінаў. Людзі ўсё роўна будуць іх пакідаць, мы нічога з гэтым не зробім».

«Мы мусім зразумець, што людзі, якія жывуць у складаных умовах, не могуць ацаніць нармальнага жыцця, таму яны маюць права спрабаваць знайсці іншае месца для жыцця. Гэта датычыць не толькі Нямеччыны. Я чакаю ад іншых еўрапейскіх краінаў такога жа разумення, такой жа адкрытасці, ветлівай культуры, як гэта цяпер у Нямеччыне. Менавіта пра гэта ідуць вялікія спрэчкі ў Еўрапейскім звязе. Вы ведаеце, што шмат краінаў маюць іншае разуменне. Яны закрываюць свае межы. І я цалкам супраць гэтага. Еўрапейскі звяз быў увесь час без межаў паміж краінамі-чальцамі. Я думаю, ствараць межы – гэта зусім не слушны шлях. Каб вырашыць гэтыя пытанні, нам патрэбнае еўрапейскае рашэнне, не нямецкае, польскае, не вугорскае ці іспанскае – а чалавечае. У іншым выпадку, Еўрапейскі звяз нясе вельмі вялікую адказнасць перад людзьмі».

«Я спадзяюся, і я ўпэўнены, што Еўразвяз знойдзе супольнае развязанне праблемы для людзей, якія прыязджаюць у Еўрапейскі звяз».

«Я думаю, што міграцыя – гэта таксама шанец. Калі вы паглядзіце, напрыклад, на Брандэнбург, вобласць, адкуль я прыехаў – тут ёсць шмат вёсак, дзе няма больш маладых людзей, зачыняюцца школы, дзіцячыя садкі, няшмат крамаў, каб штосьці набыць. Хапае тых, хто прыязджае, гэта моладзь, людзі з дзецьмі. Гэта таксама дае нам шанец аднавіцца. Магчымасць паглядзець на іншую краіну, іншую рэлігію, унутры сваёй жа краіны. Шмат якія людзі падчас выходных з’яжджаюць у іншыя краіны, каб пачуць, пабачыць іншыя краіны, культуры. Чаму яны тады не могуць прыязджаць да нас?»

«Няма розніцы паміж людзьмі, якія тут нарадзіліся, і якія прыязджаюць да нас».

«У Нямеччыне шмат іншых рэлігіяў, этнасаў, і гэта, я лічу, добра».

«Колькасць мусульманскага насельніцтва ў Нямеччыне вырасла за апошнія 20 гадоў».

«Калі яны прыязджаюць да нас, яны павінны мець магчымасць спавядаць сваю рэлігію».

Размову з міністрам юстыцыі, абароны правоў спажыўцоў і міністрам Еўропы на федэратыўнай зямлі Брандэнбург Гэльмутам Маркавым глядзіце ў «Каментары».

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ