Выбары ў Беларусі 2015

Мікалай Статкевіч пра Шэсце нацыянальнага сцяга: Не бойцеся!


Вярнуць свабодзе ейную прастору! Напярэдадні выбараў вуліцамі сталіцы пройдзе Шэсце нацыянальнага сцяга.

Лідары апазіцыі заклікалі прыходзіць на акцыю з нацыянальнымі сімваламі, стужкамі, крэатыўнымі плакатамі ды ў вышыванках. Такія акцыі ўлады звычайна жорстка спыняюць. Ці можна спыніць народны сход?

Традыцыйна ўдзельнікаў акцыяў пратэсту ўлады палохаюць штрафамі. Гэтак сёння ў сталіцы прайшлі чарговыя суды. Грашовымі спагнаннямі дзяржава пакарала арганізатараў акцыі супраць расейскіх базаў. Пратэст адбыўся 4 кастрычніка пад лозунгам «За мірную нейтральную Беларусь». Беларуская Феміда адназначна жорстка развязала справы сямі палітыкаў і актывістаў: Анатоля Лябедзькі, Мікалая Статкевіча, Уладзіміра Някляева, Вячаслава Сіўчыка, Максіма Вінярскага, Алеся Таўстыкі ды Алеся Марачкіна. Пакаранне – ад Br 3 млн да Br 10 млн.

Госць «Гарачага каментара» – былы палітвязень і экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч, які заахвоціў падтрымаць акцыю ў Менску ды звярнуўся да гледачоў «Белсату» са словамі: «Не бойцеся! За ўсе тры акцыі, за якія я адказваю, ніводзін удзельнік, які прыйшоў на мітынг і не браў слова, не быў ні затрыманы, ні арыштаваны».

МЯ, belsat.eu

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ