Выбары ў Беларусі 2015

«Пуцін – панк міжнароднай дыпламатыі»

video

Адыёзны маскоўскі прапагандыст Сяргей Дарэнка патлумачыў, навошта Расея ўвязалася ў вайну ў Сірыі і чаму расейцы мусяць ганарыцца Пуціным.


Вядомы расейскі «тэлекіллер» змясціў новы запіс у сваім відэаблогу. У маналогу Дарэнка заявіў, што Расеі «перамога ў Сірыі непатрэбная». «Калі вы параўноўваеце Сірыю і Афганістан, вы адразу робіце вялікую памылку. У Афгане ў нас былі планы адносна будучыні гэтай краіны і гэтага народу, – кажа Сяргей Дарэнка. – А ў Сірыі нам наср*ць на «кропку выхаду» для сірыйцаў».

Паводле Дарэнкі, Расея не імкнецца перамагчы Ісламскую дзяржаву, бо Крамлю выгаднае існаванне гэтай групоўкі – аслабленай, але ўзброенай. Гэта дазволіць Расеі быць раўнапраўным партнёрам ЗША, Ізраіля, Іраку ў барацьбе супраць ІД. «Простае раўнапраўнае вайсковае партнёрства на Блізкім Усходзе ў дыялогу з Амерыкай выводзіць нас на абсалютна новы геапалітычны ўзровень», – дадаў Дарэнка.

«У Пуціна вельмі шмат «касякоў» ва ўнутранай сацыяльнай эканоміцы, – падсумаваў Дарэнка. – Але па Сірыі тэмы няма. Вы, апазіцыя, павінны прызнаць, што Пуцін – геній хардкор-панка. Пуцін – панк міжнароднай дыпламатыі і ўсіх лёгка тр*нуў».

МЛ, belsat.eu

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ