Выбары ў Беларусі 2015

Анатоль Лябедзька: Вывесці людзей пад дручкі – гэта няправільна

video

Анатоль Лябедзька: Вывесці людзей пад дручкі – гэта няправільна

Лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль лябедзька патлумачыў, чаму ніяк не пратэстуе супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах.

Спадар Лябедзька падкрэсліў, што сябры АГП максімальна скарысталі сёлетнюю кампанію для камунікацыі з насельніцтвам ды праводзілі пратэстныя акцыі з тэмамі, якія не ўпісваліся ў парадак дня.

«Мы сказалі, што ў гэты дзень (дзень выбараў – рэд.) мы не будзем падстаўляць людзей. Калі ўдзельнікі прэзідэнцкай кампаніі не заклікаюць на пратэст, то рабіць за іх нешта – гэта было б не вельмі правільна. Кандыдаты ў прэзідэнты – гэта хай маленькая, але нейкая надзея, якая ўзнікае ў людзей. Вывесці некалькі соцень ці нават тысяч людзей пад дручкі – гэта было б няправільна і мы пра гэта адразу сказалі, што мы праводзім свае акцыі да асноўнага дня галасавання», – падкрэсліў старшыня АГП.

МЯ, belsat.eu

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ