Выбары ў Беларусі 2015

Лукашэнка выклікаў хвалю мемаў пасля праезду па кальцавой

video

Насуперак усёй культуры гэтых інтэрнэт-твораў, Лукашэнка выглядае не камічна, а гераічна.

Аляксандр Лукашэнка выклікаў імгненную рэакцыю карыстальнікаў сеціва на праезд за стырном мэрсэдэса па менскай кальцавой. Кадры з прэзідэнцкага лімузіна парадзілі перш за ўсё хвалю коўбаў на аднайменнай старонцы. Сэрвіс дазваляе зацыкліць відэа, наклаўшы на яго новы гук.

Эксперыментуюць у асноўным з музыкай, якая нібы гучыць у салоне. Кіраўнік Беларусі едзе пад вядомы з пачатку нулявых саўндтрэк «Дальнабойшчыкаў» і пад дарожную кампазіцыю гіп-гопераў АК-47. Героі песні не прышпільваюцца, і ганарацца гэтым. Словы песні ідэальна ілюструюць прэцэдэнт Лукашэнкі, які праігнараваў правілы бяспекі. Нарэшце, прэзідэнт становіцца Мэт’ю МакКонахі з папулярнага рэкламнага роліка «Лінкальна».

Нядаўна мемы пра польскага прэзідэнта Браніслава Камароўскага сталі, на думку некаторых экспертаў, прычынай прайграных ім сёлета выбараў. Ролікі з удзелам Лукашэнкі хутчэй дададуць яму ачкоў: міміка Арнольда Шварцэнэгера, аўра фільма «Бумер» і філасофія расейскіх рэпераў робяць з беларускага кіраўніка супергероя, свайго ў дошку хлопца і цвёрдага арэшка.

ДД, belsat.eu

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ