Выбары ў Беларусі 2015

Фота дня: Галасаванне на голую нагу

photo

У Беларусі трывае датэрміновае галасаванне. Хоць надвор’е зусім не летняе, на некаторых выбарчых участках можна пабачыць моладзь у шортах, лёгкіх халатах ды сланцах на голую нагу – гэтак галасуюць студэнты, не выходзячы са сваіх інтэрнатаў.

Самі студэнты тлумачаць сваю актыўнасць настойлівымі рэкамендацыямі з боку адміністрацыі ўніверсітэтаў. У Берасці студэнты скардзіліся на намесніцу дэкана па выхаваўчай працы БрДТУ Святлану Куган, якая прымушала іх галасаваць датэрмінова і кантралявала яўку навучэнцаў на ўчастках.

Сёлета ЦВК абвесціў рэкордныя звесткі: за 4 дні датэрміновага галасавання прагаласавалі больш за 28 % выбарцаў. Гэты паказнік значна вышэйшы, чым падчас мінулых прэзідэнцкіх выбараў. У 2010 годзе агулам датэрмінова прагаласавалі 23,1 % грамадзянаў.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ