Беларуская нобэлеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч – аўтарка кніг, надрукаваных у 19 краінах. Апроч кніг яна напісала таксама сцэнары да 21 дакументальнага фільму. На жаль, у сеціве мы знайшлі толькі стужкі з цыклу «У вайны не жаночы твар».
Калі ў Вас атрымаецца знайсці лічбавыя версіі іншых стужак, аўтарка сцэнароў якіх – Святлана Алексіевіч, пакідайце спасылкі ў каментарах.
Рэжысёр Віктар Дашук. Аўтары сцэнара: Святлана Алексіевіч, Віктар Дашук.
«Крыж». Аўтарка сцэнара – Святлана Алексіевіч. Рэжысёр – Генадзь Горадні. Масква, 1994 г.
Фільм першы: «Сорам», 1991 г.
Фільм другі: «Я з падпарадкавання выйшаў», 1992 г.
Аўтары сцэнара – Святлана Алексіевіч, Сяргей Лук’янчык. Рэжысёр – Сяргей Лук’янчык.
Фільм першы: «Людзі вайны».
Фільм другі: «Людзі блакады».
Аўтары сцэнара – Святлана Алексіевіч, Марына Галдоўская. Рэжысёрка – Марына Галдоўская. Аўстрыя–Расея, 1990 г.
«Успаміны пра дом»
Аўтарка сцэнара – Святлана Алексіевіч. Рэжысёр – Юрый Лысятаў. Менск, 1988 г.
«Гэтыя незразумелыя старыя людзі»
Аўтарка сцэнара – Святлана Алексіевіч. Рэжысёр – Іосіф Пікман. Менск, 1988 г.
«Мінулая яшчэ наперадзе»
Аўтарка сцэнара – Святлана Алексіевіч. Рэжысёр – Валерый Жыгалка.Менск, 1988 г. Менск, 1988 г.
«Гаворачы пра свой час»
Аўтарка сцэнара – Святлана Алексіевіч. Рэжысёр – Валерый Жыгалка. Менск, 1987 г.
«Салдацікі»
Аўтарка сцэнара – Святлана Алексіевіч. Рэжысёр – Валерый Басаў. Менск, 1985 г.
«Партрэт з вяргінямі»
Аўтарка сцэнара – Святлана Алексіевіч. Рэжысёр – Валерый Басаў. Менск, 1984 г.
«Бацькоўская хата»
Аўтарка сцэнара – Святлана Алексіевіч. Рэжысёр – Віктар Шавялевіч. Менск, 1982 г.
«Цяжкія размовы»
Аўтарка сцэнара – Святлана Алексіевіч. Рэжысёр – Рычард Ясінскі. Менск, 1979 г.
ЮВ, belsat.eu