Выбары ў Беларусі 2015

Беларускія прафсаюзы аб’явілі вайну карпарацыям

photo

Вайну ціхую і спакойную за правы працоўных і супраць эксплуатацыі з боку карпарацый.

7 кастрычніка незалежныя прафсаюзы са згоды Мінгарвыканкама правялі мітынг на цэнтральнай сцэнічнай пляцоўцы сталічнага парку Дружбы народаў на плошчы Бангалор. Сустрэча адбылася ў сусветны Дзень барацьбы за працу. Сёлетняя акцыя прайшла пад дэвізам: «Скончым са сквапнасцю карпарацыяў!».

Удзельнікаў мерапрыемства было не надта шмат, прафсаюз прадстаўлялі як рабочыя, так і інтэлігенцыя. Дэманстранты паводзілі сябе сціпла, нібы баяліся зрабіць нейкі лішні рух. Атмасферай мітынг нагадваў мерапрыемства для «птушачкі»: людзі адстойвалі свае правы роўна гадзіну, з дазволам уладаў. Раз-пораз гучала нясмела: «Жыве Беларусь!». За дэманстрантамі назіралі некалькі праваахоўнікаў у цывільным. А 18-ай сябры незалежных прафсаюзаў мірна пайшлі дадому.

МР, belsat.eu

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ