Выбары ў Беларусі 2015

На ўчастку ў Камянецкім раёне пусцілі песню: «Лукашенко – наш отец, но ему придёт п@здец» (18+)

video

На ўчастку ў Камянецкім раёне пусцілі песню: «Лукашенко – наш отец, но ему придёт п@здец» (18+)

У аграгарадку Відамля Камянецкага раёну журналісты «Белсату» пачулі незвычайную песню пра дзейснага кіраўніка Беларусі – Аляксандра Лукашэнку назвалі «отцом», але не прадказалі яму добрай будучыні.

Карэспандэнты «Белсату» бралі каментар у міжнароднага назіральніка за прэзідэнцкімі выбарамі ў Відамлі пад Камянцом. У гэты час з калонак, усталяваных ля ўваходу на выбарчы ўчастак, гучала песня са словамі «Лукашенко – наш отец, но ему придёт п@здец». Слухачом песні міжволі стаў таксама міліцыянт, які дзяжурыў падчас галасавання. Пасля таго, як ён увайшоў у будынак, адкуль імаверна пусцілі музыку, песня перарвалася.

МЯ, belsat.eu

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ