У Беларусі трывае датэрміновае галасаванне. Хоць надвор’е зусім не летняе, на некаторых выбарчых участках можна пабачыць моладзь у шортах, лёгкіх халатах ды сланцах на голую нагу – гэтак галасуюць студэнты, не выходзячы са сваіх інтэрнатаў.
Самі студэнты тлумачаць сваю актыўнасць настойлівымі рэкамендацыямі з боку адміністрацыі ўніверсітэтаў. У Берасці студэнты скардзіліся на намесніцу дэкана па выхаваўчай працы БрДТУ Святлану Куган, якая прымушала іх галасаваць датэрмінова і кантралявала яўку навучэнцаў на ўчастках.