Выбары ў Беларусі 2015

За што забілі Анну Паліткоўскую?

video

Дзевяць гадоў таму ў ліфце свайго дому забілі журналістку расейскай «Новой газеты» Анну Паліткоўскую. З таго часу следства так і не прасунулася ў пошуку замоўніка забойства. Родныя і калегі забітай журналісткі лічаць, што гэтая справа надалей застаецца нераскрытай.

Акрамя журналісцкай дзейнасці Анна Паліткоўская актыўна вяла і праваабарончую. Перадусім дапамагала родным забітых салдат. Выступала як крытык расейскай улады і асабіста Пуціна. Публікавала факты карупцыі ў міністэрствах. З 1999 году яна не раз выязджала ў зону баявых канфліктаў у Чэчэніі. Паўночнаму Каўказу журналістка прысвяціла значную частку сваіх працаў. Літаральна за некалькі гадзінаў да забойства Паліткоўская павінна была аддаць у друк вынікі сенсацыйнага даследавання аб катаваннях у Чэчэніі. Менавіта гэта, паводле ейных калегаў, і сталася прычынаю забойства. Міліцыянты ў ліфце каля забітай журналісткі знайшлі пісталет макарава і чатыры гільзы. Акалічнасці ўказваюць на замоўленае забойства. Выканаўцы ж злачынства пяцёра ўраджэнцаў Чэчэніі асуджаныя на 11- 20 гадоў турэмнага зняволення.

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ