Выбары ў Беларусі 2015

Усаў: Караткевіч і іншыя ўдзельнікі гэтых выбараў – дадатковы адміністрацыйны рэсурс уладаў

video

Сёння распачаўся афіцыйны візіт у Беларусь дэлегацыі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы. Заходнія госці акрэсліваюць мэту свайго прыезду як ацэнка перадвыбарчай кампаніі і палітычнага клімату напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. Праграма візіту багатая – гэта сустрэчы і з уладамі, і з апазіцыяй, і з з журналістамі ды грамадскімі актывістамі. 10 верасня заходнія госці з’едуць, але абяцаюць вярнуцца – непасрэдна ў дзень выбараў, 11 кастрычніка.

10-а ж верасня Цэнтрвыбаркам мае зладзіць рэгістрацыю кандыдатаў на прэзідэнта, каб ужо з 11 верасня тыя, хто ўсё-ткі пройдзе праз сіта Лідзіі Ярмошынай, мог распачаць перыяд перадвыбарчай агітацыі.

Абмяркоўваем сёлетнюю выбарчую кампанію з палітолагам Паўлам Усавым.

«На сённяшні дзень Караткевіч, і «Гавары праўду», і тыя, хто ўдзельнічаюць у гэтай кампаніі, з’яўляюцца дадатковым адміністрацыйным рэсурсам уладаў», – заявіў палітолаг Павел Усаў падчас эфіру праграмы «Гарачы каментар».

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ