Выбары ў Беларусі 2015

Трагедыя ў штаце Арэгон: страляніна ў кампусе, як мінімум дзеcяць асобаў загінулі

video

Як мінімум дзеcяць асобаў загінулі, сем параненыя. Гэткі сумны вынік страляніны ў кампусе аднаго з амерыканскіх каледжаў у штаце Арэгон.

Гэтага ў мястэчку Разэрбург (Roserburg) не чакаў ніхто. Паводле мясцовай паліцыі, дваццаці шасці гадовы мужчына пранік у кампус каледжу ды пачаў страляць у студэнтаў. Своечасовая і эфектыўная рэакцыя праваахоўнікаў дазволілі пазбегнуць яшчэ большай колькасці ахвяраў.

ДЖОН ХЭНЛІН, ПРАДСТАЎНІК ПАЛІЦЫІ:

«Мы ведаем імёны дваіх гераічных афіцэраў паліцыі, якія цягам некалькіх хвілінаў а пачалі перастрэлку з нападнікам».

У выніку перастрэлкі нападнік загінуў. Цяпер паліцыя высвятляе імаверныя матывы злачынства. Паводле адной са студэнтак, якой удалося ўцячы, забойца перад тым як стрэліць, пытаўся сваіх ахвяраў пра веравызнанне. Трагедыя знайшла ўжо свой водгук у найвышэйшых уладаў ЗША. Прэзідэнт Барак Оўбама выказаў спачуванні сем’ям забітых, а таксама не хаваў расчаравання, што цягам свайго прэзідэнцтва яму не ўдалося абмежаваць свабодны доступ да зброі.

БАРАК ОЎБАМА, ПРЭЗІДЭНТ ЗША:

«Мы не адзіная краіна на свеце, у якой ёсць людзі з псіхічнымі захворваннямі, жадаючых крыўдзіць іншых. Але мы адзіная ў свеце развітая краіна, дзе падобныя масавыя расстрэлы адбываюцца кожныя некалькі месяцаў».

Атака ў Арэгоне самая крывавая ад чэрвеня. Тады, матываваны расавай нянавісцю нападнік забіў дзевяць асобаў у Паўднёвай Караліне.

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ