Выбары ў Беларусі 2015

Лятучы ўніверсітэт запрашае на новы сезон

video

Паглыбіць веды ў гуманітарных навуках запрашае Лятучы ўніверсітэт. Сёння ў межах новага курсу лекцыяў гісторык Алесь Смалянчук распавядаў пра малавядомыя моманты ў калектывізацыі Заходняй Беларусі. Не як у энцыклапедыі, а – як распавядаюць сведкі падзеяў.

АЛЕСЬ СМАЛЯНЧУК, ГІСТОРЫК:

«Я даўно хацеў заняцца тэмай калектывізацыі, не таму, што мяне цікавяць сацыяльна-эканамічныя перамены. Мяне больш цікавіць чалавек. У сітуацыі калектывізацыі пасляваеннай Беларусі, якую яшчэ шмат хто памятае, гаспадары ператвараліся ў калгаснікаў. Страчвалі людзі маёмасць – для селяніна гэта сапраўдная рэвалюцыя ў жыцці».

Наступныя лекцыі ў кастрычніку будуць прысвечаныя развіццю філасофіі ды супрацьстаянню фашызму на постсавецкай прасторы. Прачытаюць іх людзі, закаханыя ў сваю працу.

Лекцыі праходзяць у памяшканні галерэі «У нескладовае» – яны бясплатныя, але запісвацца лепш загадзя.

Марына Вашкевіч, belsat.eu

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ