Выбары ў Беларусі 2015

Андрэй Саннікаў: У Беларусі пасля выбараў можа з’явіцца гібрыдная база

video

Беларускага мільянера выключылі з «чорных спісаў» Еўразвязу. Рада Еўропы папросту не падала доказаў таго, што Юрый Чыж «фінансава падтрымлівае аўтарытарныя ўлады Беларусі наўзамен спрыянню ягонаму бізнесу». Між тым, гэткія рашэнні могуць быць не проста заўчасныя, але і небяспечныя.

Трое вядомых былых беларускіх палітвязняў: старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі; кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года і лідар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная грамада) Мікола Статкевіч; кандыдат на прэзідэнцтва-2010, лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў накіравалі адкрыты ліст лідарам Еўразвязу.

Палітыкі заклікаюць не адмяняць і не прыпыняць санкцыяў да выканання ўсіх умоваў Еўразвязу, улучна з рэабілітацыяй былых палітвязняў і значным паляпшэннем сітуацыі вакол правоў чалавека. Пасля вызвалення Лукашэнкам палітвязняў у жніўні 2015-га ў Еўропе загаварылі пра магчымасць ануляваць санкцыі ў дачыненні беларускіх чыноўнікаў і суддзяў, датычных да палітычных рэпрэсіяў у Беларусі.

У студыі «Гарачага каментара» тэму абмяркоўвае палітычны дзеяч Андрэй Саннікаў.

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ