Выбары ў Беларусі 2015

Янукевіч: Важна выкарыстоўваць выбарчую кампанію для раскруткі ідэяў, а не асобаў


Генеральная рэпетыцыя выбараў ладзілася сёння ў Беларусі. За тыдзень да асноўнага дня галасавання Цэнтрвыбаркам спраўджваў сродкі сувязі ўсіх выбарчых камісіяў. Усе выбаркамы перадавалі ў Цэнтральную камісію звесткі па выбарцах, па скрынях на ўчастках і гэтак далей. А ўжо заўтра стартуе датэрміновае галасаванне.

Што цікава, менавіта датэрміновае галасаванне, на думку апанентаў дзейных уладаў, з’яўляецца апірышчам фальсіфікацыяў волевыяўлення нашага народу. Традыцыйна ня ў сілах дацярпець да асноўнага дня галасавання каля траціны ад усіх выбарцаў. Пры гэтым кожная кампанія адзначаецца шматлікімі сведчаннямі пра змушэнне ўладамі грамадзянаў прыйсці на ўчасткі менавіта датэрмінова. З гэткімі фактамі зусім не дзіўнай выглядае выснова сябраў кампаніі «Права выбару-2015» пра тое, што выбарчы працэс у Беларусі дэградаваў цалкам. Абмяркоўваем са старшынём Партыі БНФ Аляксеем Янукевічам.

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ