Выбары ў Беларусі 2015

Кастусь Лукашоу: Нафтавы цуд у Беларусі


Цуд адбыўся ў нас на вачах. Аляксандр Лукашэнка сказаў, што ён верыць-марыць, каб у нетрах беларускай зямлі знайшлася нафта – і яна неўзабаве знайшлася. Што стаіць за паведамленнем Міністэрства прыродных рэсурсаў пра новае радовішча – сенсацыя, божы падарунак ці звычайны падман?

“Заявы пра радовішча нафты звязаныя з цяперашняй канфрантацыяй Расіі са светам. Мы як краіна, якая  экспартуе прадукты пераапрацоўкі расейскай нафты, апынаемся ў вельмі ў цяжкім становішчы. Таму трэба тэрмінова знайсці 7-8 мільёнаў тонаў нафты. Ну вось як мы цяпер крэветкі прадаем Расіі санкцыйныя ці яблыкі польскія, так зараз “знойдзем” нафту, будзем прадаваць на Захад – і ўсе задаволеныя”, – разважае навуковец-геолаг Кастусь Лукашоў у праграме “Размова Калінкінай”

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ