Выбары ў Беларусі 2015

Беларускія казкі ў «Appstore»


Аўтарскі праект Алега Хаменкі «Казкі Беларусі дзеткам і дарослым» займеў мабільны дадатак, які з гэтага дня можна спампаваць ва ўсім свеце.

На распрацоўванне першай мабільнай праграмы, прысвечанай беларускім казкам, збіралі грошы талакою: 73 спонсары ахвяравалі агульную суму больш як 30 мільёнаў беларускіх рублёў. Запуск праекту адзначылі ў кнігарні «ЛогвінаЎ» нефармальнай імпрэзаю з гарбатаю, пернікамі ды, вядома, казкамі.

АНДРЭЙ ЗАЛАТАР, ПРАДЗЮСАР ПРАЕКТУ:
«Дадатак можна знайсці ў «Appstor». Яго можна спампаваць бясплатна, але там ёсць розныя раздзелы і, напрыклад, раздзел «Казкі для дарослых» можа спампаваць за 1 долар. Там 93 казкі, агучаныя Хаменкам. Я думаю, гэта будзе цікава ўсім».

«Казкі Беларусі» – аўтарская задума Алега Хаменкі. Праца над ім доўжылася каля васьмі гадоў. Яны ўжо пабачылі свет на DVD і сталі часткаю праекту ЮНІСЭФ у Беларусі. Спадар Алег збіраецца надалей папулярызаваць сваю ідэю. Цяпер беларускія казкі перакладаюць на ангельскую мову.

АЛЕГ ХАМЕНКА, ЛІДАР ГУРТА «ПАЛАЦ», АЎТАР ПРАЕКТУ:
«Гэта будзе каля 10 казак, якія агучаць нашыя сябры з Ірландыі. Мне падаецца, што якраз ірландскія артысты зразумець, аб чым гэтая размова, і правільна пададуць інтанацыйна. Я таксама думаю, што перадусім гэта будзе распаўсюджвацца на электроннай платформе падобнага кшталту».

Рэалізавала праект каманда распрацоўнікаў «Кіндэрфокс». Да гэтага яна стварыла «Беларускую азбуку для айпэда».

Іншыя тэмы: Урокі беларускай мовы з ініцыятывы кампаніі «Velcom» праводзяць дзіцячыя пісьменнікі. Лекцыя пра мястэчкі як зняпраўджванне памяркоўнасці беларусаў. «Сатырыкон» з перспектываю: беларускія мастакі далучацца да прэстыжнага конкурсу.

Сяргей Будкін, Настасся Храловіч, Ірына Дарафейчук, «Белсат»

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ