Выбары ў Беларусі 2015

Журналістка «Lifenews»: Калі скажуць, што кнігі Алексіевіч набываюць нячаста, будзе нашмат лепш. Гэта ў нашых інтарэсах


Як толькі стала вядома, што Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры прысудзілі Святлане Алексіевіч, прадстаўнікі расейскага парталу «Lifenews» тут жа прыехалі ў менскую «Цэнтральную кнігарню». У кабінеце адміністрацыі крамы, з імі сутыкнуўся журналіст «Еўрарадыё».

Дзяўчына з «Lifenews»: Я зараз па месцы зарыентуюся, я спачатку пагляджу. Мне б інтэрвю вашага супрацоўніка, які б…

Адміністратар: Няма такога супрацоўніка. На жаль, у адпачынку абедзве.

Дзяўчына з «Lifenews»: Нам проста на самай справе трэба, каб нехта сказаў, наколькі часта гэтыя кнігі купляюць. Калі, шчыра кажучы, скажуць, што іх купляюць нячаста, будзе нашмат лепш…
На заўвагу, што кнігі Алексіевіч даволі папулярныя, дзяўчына з «Lifenews» уключыла, як кажуць, заднюю перадачу і прапанавала «сказаць, як ёсць».

Тым часам расейскі партал змяшчае пра Святлану Алексіевіч даволі нейтральныя артыкулы. Што праўда, у каментарах на пісьменніцу абрынуліся з крытыкай і называюць яе «здрадніцай». Гэта плата за антыпуцінскую пазіцыю пісьменніцы.

Чытайце таксама >>> Нобэлеўскую прэмію па літаратуры 2015 атрымала Святлана Алексіевіч

belsat.eu, паводле euroradio.fm

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ