Выбары ў Беларусі 2015

У Крамлі адзначылі важнасць сустрэчы Пуціна з Лукашэнкам перад выбарамі ў Беларусі


Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка. Фота 5.ua

Сустрэча прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна і кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, якая мае адбыцца ў межах расейска-беларускага форуму ў Сочы, важная і з пункту гледжання блізкіх прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, заяўляюць у Крамлі.

«Што датычыць кантакту з прэзідэнтам Беларусі Лукашэнкам, адзначу, што гэты кантакт будзе мець важнае значэнне з пункту гледжання падрыхтоўкі да арганізаваных у Беларусі 11 кастрычніка прэзідэнцкіх выбараў», – паведаміў памочнік прэзідэнта РФ Юрый Ушакоў на брыфінгу ў Маскве.

Чытайце яшчэ >>> Лукашэнка: Расейскай авіябазы ў нас не будзе. Крэмль: Будзе!

Сустрэча двух дзяржаўных лідараў пройдзе 18 верасня перад пленарным пасяджэннем форуму, падае interfax.by.

«Мяркуецца, што кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць актуальныя пытанні двухбаковай супрацы, рэалізацыю рашэнняў, прынятых на пасяджэнні Вышэйшага Дзяржаўнага Савету Саюзнай дзяржавы, перспектывы паглыблення інтэграцыйнага ўзаемадзеяння ў рамках Еўразійскай эканамічнай саюзу», – сказаў Ушакоў.

Сёлета гэта будзе ўжо сёмая сустрэча Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі.

Падчас форуму плануецца падпісаць шэраг дакументаў аб супрацы паміж рэгіёнамі Расеі і Беларусі.

Чытайце яшчэ >>> Мікола Статкевіч пра расейскую авіябазу: Расея хоча выгандляваць у напалоханага Захаду нейкія саступкі

Па словах прадстаўніка Крамля, сферай стратэгічнай супрацы Масквы і Менску з’яўляецца энергетыка.

«Перспектыўныя сумесныя планы ёсць у такіх навукаёмістых галінах як космас. Працягваецца праца па развіцці адзінай навігацыйнай прасторы дзвюх краін на базе расейскай сістэмы ГЛОНАСС», – дадаў Юрый Ушакоў.

У Сочы 17-18 верасня адбудзецца другі форум рэгіёнаў Расеі і Беларусі, у пленарным пасяджэнні якога прымуць удзел Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка.

МЯ, паводле interfax.by

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ