Выбары ў Беларусі 2015

Рэпер Вожык выпусціў песню «Абіраем Лукашэнку»


Рэпер Вожык прэзентаваў новы твор пра набалелае – песню «Абіраем Лукашэнку».
Гэтая песня – адлюстраванне таго, як я адчуваю сёлетнія выбары. Менавіта з такім настроем я пражыў гэтыя перадвыбарчыя месяцы. Таму ў гэты хмуры і безнадзейны дзень я зычу ўсім сонечнага настрою, – зазначыў Вожык.
Шэрая маса дубінкамі і кулакамі адстаіць сваё права на тое, каб заставацца рабамі.
Згодны на ўсё….і на галечу…і на кайданы…абы б стабільна… абы б не было майдану.
Затое цяпер ведаем кошт студэнцкай свабоды – два выходных. За галасаванку датэрмінова. – перадае атмасферу выбараў выканаўца з Сянна

Вожыку ў сваёй песні ўдалося сказаць тое, пра што маўчаць апазіцыйныя палітыкі і СМІ, – кажа прадусар рэпера Мікіта Броўка. – Мы вінавацім ва ўсім «крывавы рэжым», а насамрэч вінаватыя мы самі.

Сёлета Вожык прэзентаваў свой EP «Лікёры», які стаўся першым крокам да вяртання рэпера ў беларускую прастору. Зараз Вожык актыўна працуе над новым альбомам, які плануецца выпусціць праз некалькі месяцаў.

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ