Выбары ў Беларусі 2015

Таццяна Караткевіч: «Цяпер у Беларусі паветра будзе трохі вальнейшым!»


Таццяна Караткевіч назвала вызваленне палітвязняў «найлепшай навіной, якая толькі магла б быць». Сваёй радасцю яна падзялілася ў «Facebook’у».

Караткевіч разам з Анатолем Лябедзькам і Віктарам Цярэшчанкам уваходзіла ў ініцыятыўную групу Статкевіча і наведвала яго ў турме.

Варта адзначыць, што ніводзін з патэнцыйных кандыдатаў не прыйшоў сустракаць Статкевіча. У каментары nn.by Караткевіч паведаміла, што ў суботу не змагла сустрэць Статкевіча на аўтавакзале, бо была далёка ад Менску.

ЮВ, belsat.eu

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ