Выбары ў Беларусі 2015

Анлайн-трансляцыя з акцыі пратэсту супраць расейскіх базаў

video

На плошчы Свабоды ў Менску сабраліся некалькі сотняў асобаў, каб пратэставаць супраць планаў размяшчэння расейскай вайсковай авіябазы на тэрыторыі Беларусі.

Экс-кандыдат на прэзідэнта Мікалай Статкевіч заявіў, што расейская база нясе небяспеку для суверэнітэту Беларусі. «Дыктатура – гэта вайна! Лукашэнка – гэта вайна! Вайне – не!» – выгукнуў палітык напрыканцы свайго выступу.

Кіраўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька звярнуўся да прысутных з заклікам не хадзіць на выбары, бо «кожны голас на выбарах будзе прыпісаны Лукашэнку і за расейскія базы на тэрыторыі Беларусі».

Амаль адразу пасля прамоваў выступаў у бок прамоўцаў высунуліся міліцыянты ў форме і пачалі складаць пратаколы.

МЛ, belsat.eu

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ