Выбары ў Беларусі 2015

Камп’ютары дзяржаўнага інстытуту агітуюць за Лукашэнку


На камп’ютарах Беларускага дзяржаўнага інстытуту стандартызацыі і сертыфікацыі з’явілася дзіўнае сістэмнае паведамленне.

Падчас працы ў камп’ютарнай залі інстытуту на экраны камп’ютараў выскоквае незвычайнае паведамленне. У ім гаворыцца:

«Тым, хто мае пры сабе пашпарт неабходна падыйсці ў аддзел кадраў і падпісацца ў падтрымку дзеючага прэзідэнта».

Увагу на нетыповае сістэмнае паведамленне звярнула сябра праекту «Назіранне за выбарамі Тэорыя і практыка» (EOTP).

Мікіта Семяненка, belsat.eu

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ