Выбары ў Беларусі 2015

Фота дня: Каталонцы за незалежнасць


Жыхары Каталоніі ў чаканні мясцовых выбараў, якія фактычна стануць галасаваннем «за ці супраць незалежнасці».

Выбары адбудуцца ў нядзелю, а іх вынік можа ўцягнуць Іспанію ў самы вялікі за апошнія гады палітычны крызіс, піша The Guardian.

Апытанні сведчаць, што пра-незалежныя партыі могуць атрымаць нязначную большасць, пра што папярэджваюць і праціўнікі ідэі незалежнасці. Яе папулярнасць пачала расці ў 2010-м годзе. Тады каля 20 % падтрымлівалі непасрэдную незалежнасць. У чэрвені 2015-га года працэнт такіх людзей быў ужо амаль удвая большы.

На фота: апошні мітынг партыі «Junts pel si», якая выступае за незалежнасць. Гэтая партыя разам з саюзнікамі абяцае абвясціць незалежнасць цягам 18 месяцаў у выпадку перамогі.

НМ, belsat.eu

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ