Выбары ў Беларусі 2015

Духоўныя дзеячы Саудаўскай Аравіі аб’явілі джыхад супраць Расеі


53 духоўныя лідары падпісалі адпаведны онлайн-зварот.

Духоўныя дзеячы Саудаўскай Аравіі заклікалі арабскія і мусульманскія краіны аказаць маральную, матэрыяльную, палітычную і ваенную дапамогу джыхаду («святая вайна») супраць урада Сірыі і яго прыхільнікаў – Расеі і Ірану. Пра гэта ў панядзелак, 5 кастрычніка, паведамляе themoscowtimes.com.

«Праведныя воіны Сірыі абараняюць усю ісламскую нацыю. Давярайце ім і падтрымлівайце іх… Бо калі яны прайграюць, божа барані, тады надыдзе чарга наступнай суніцкай краіны, а за ёй яшчэ адной», – гаворыцца ў онлайн-звароце.

Заяву падпісалі ўплывовыя ісламісты, ў мінулым яны былі ў апазіцыі да саудаўскага ўраду, піша tvrain.ru. У сваёй заяве яны не заклікалі грамадзянаў Саудаўскай Аравіі далучыцца да джыхаду, але і не выказваліся супраць паездак на «святую вайну».

Саудаўская Аравія, Турцыя ды іншыя краіны Персідскага заліва падтрымліваюць паўстанцаў, якія змагаюцца з войскамі сірыйскага прэзідэнта Башара Асада, якога падтрымліваюць Расея і Іран.

Чытаце таксама: Аль-Каіда абвясціла прэмію за галаву расейскага жаўнера

ЮВ, belsat.eu

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ