Выбары ў Беларусі 2015

Аб'ектыў Цмокі перахапілі ініцыятыву ў казанскага «Уніксу»


Галоўная дружына менскага баскетбольнага клубу «Цмокі» ладна стартавала сёння ў сёмым сезоне Адзінай лігі ВТБ, нарэшце выгуляўшы ў казанскага «Уніксу», ды яшчэ на яго пляцоўцы ў сталіцы Татарстану. Напачатку гаспадары адарваліся на 6:0, 8: 3 і вялі рэй далей, дазволіўшы менчукам толькі двойчы зраўняць вынік.

Але ў наступным перыядзе ўжо «Цмокі» дамінавалі, зрабіўшы рывок да сярэдзіны 10-хвілінкі 8:0, а далёкі трапны кідок чарнагорскага цяжкага форварда беларускай дружыны І́вана Мараша за 21 секунду да заканчэння першай паловы замацаваў лік за гасцямі – 42:39. І ў другой палове беларускі рэпрэзентант расейскага камерцыйнага турніру не расклеіўся, а давёў матч да агульнай перамогі, 91:83. 17 пунктаў – у Бранка Міркавіча, па 16 – у Мараша і навабранца са Злучаных Штатаў Амерыкі – цэнтравога Ґэрэта Штуца. Цяпер гісторыя супрацьстаяння беларускай і казанскай камандаў налічвае 5 двубоеў, і «Цмокі» ўпершыню перамаглі «Унікс». Наступным разам каманда пад кіраўніцтвам Ігара Грышчука сустрэнецца ў Краснаярску з «Енісеем»

Tags:
ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ