Выбары ў Беларусі 2015

На «Барысаў-Арэне» адбылася патасоўка паміж аўстрыйскімі фанамі і АМАПам (Фота)

photo

Фанаты «Рапіду»

Каля 500 фанатаў венскага «Рапіду» прыехалі на гульню супраць менскага «Дынама», падчас якой ім давялося пазнаёміцца з беларускім АМАПам.

Фанаты гасцей зладзілі яскравы перформанс. На думку сайта Belultras.by, аўстрыйцы – лепшы фанацкі рух, які прыязджаў калісьці ў Беларусь, не беручы пад увагу суседзяў з Украіны і Расеі.

Фаны «Рапіду» падтрымлівалі сваю каманду на працягу ўсяго матчу, толькі аднойчы змоўкшы: прыкладна на 15-й хвіліне на сектар аўстрыйцаў «заляцеў» АМАП, перадае by.tribuna.com. Невялікая патасоўка хутка скончылася, але яе прычыны высветліць не ўдалося.

Фанатаў «Дынама» у Барысаве не было, бо яны байкатуюць матчы свайго клубу з-за перадузятых дзеянняў міліцыі на беларускіх стадыёнах.

Гульня скончылася з лікам 1:0 на карысць «Рапіду».

НМ, belsat.eu

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ