Сямён Домаш

Экс-старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму, дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га і 13-га скліканняў.

Да 2014 года загадваў Гродзенскім гарбарным аб’яднаннем, цяпер на пенсіі.

Нарадзіўся 2 студзеня 1950 году ў вёсцы Тумашы Ляхавіцкага раёну Берасцейскай вобласці.

Мае тэхнічную і вышэйшую эканамічную адукацыю (Беларускі інстытут народнай гаспадаркі). Спачатку працаваў у транспартнай галіне: з механіка на Астравецкай аўтабазе (Гарадзенская вобласць) стаў дырэктарам Гарадзенскага аўтакамбінату №1. Пасля курыраваў прамысловы аддзел у Гарадзенскім гаркаме КПБ.

З 1987 года ўзначальваў структуры ўлады на Гарадзеншчыне. Спачатку быў старшынём Лідскага гарвыканкаму (1987-90), пасля – Гарадзенскага (1990-93), затым кіраваў Гарадзенскай вобласцю (1994-96). Быў дэпутатам Вярхоўнага Савету 12-га і 13-га скліканняў, а ў апошнім яшчэ і чальцом прэзідыуму. Падчас рэферэндуму 1996 года разам з 70 дэпутатамі падпісаў заяву аб імпічменце Аляксандру Лукашэнку.

Адзіны рэгіянальны лідар, адкрыта які перайшоў у апазіцыю. Узначаліў два грамадскіх аб’яднанні – Каардынацыйны камітэт «Гарадзенская ініцыятыва» (лідары грамадскіх арганізацыяў, прафсаюзаў, партыяў і рухаў Гарадзеншчыны) і Каардынацыйную раду «Рэгіянальная Беларусь» (такое ж аб’яднанне, толькі рэспубліканскага ўзроўню).

На выбарах 2001 года ў межах кампрамісу паміж апазіцыйнымі сіламі зняў сваю кандыдатуру на карысць Уладзіміра Ганчарыка і ўзначаліў ягоны перадвыбарчы штаб. Пасля выбараў перанёс інфаркт і аперацыю. Працаваў у камерцыйных структурах, потым доўгі час быў без працы, пакуль не стаў дырэктарам Гарадзенскага гарбарнага аб’яднання (2006-14).

Кандыдат у майстры спорту па боксу. Жанаты, мае двох сыноў. Праваслаўны. Беспартыйны.

Жонка Зоя працавала ў «Беларусбанку», два сыны, унукі.