Выбары ў Беларусі 2015

Заіка: Сёння трэба рабіць балюча і вяртаць беларускае грамадства на здаровы шлях развіцця

video

«Белсат»: Гучаць закіды ў адрас эканамічнай праграмы Таццяны Караткевіч з абвінавачваннямі ў папулізме. У прыватнасці яна абяцае пашырыць сацпакет, але не ўказвае, з якіх сродкаў гэта будзе рабіцца.

Леанід Заіка: Справа ў тым, што сама Таццяна Караткевіч – псіхолаг, настаўніца, не эканаміст. Тыя людзі, якія раптам побач з ёй узніклі, зрабілі такое невялікае эсэ з розных праграмаў, дэмакратычна арыентаваных. Я думаю, што тут мы не маем магчымасці абмяркоўваць дастаткова распрацаваную і арыентаваную на сённяшнюю сітуацыю праграму, калі гаворка ідзе пра крызіс, пра каласальную неэфектыўнасць нашай эканомікі і пра тое, што трэба правесці хірургічную аперацыю ў самой эканамічнай сістэме. Рабіць балюча, ніякіх сацпакетаў нам не трэба, а проста вярнуць грамадства на здаровы шлях развіцця. Але гэта зрабіць усе баяцца: і Лукашэнка, і ўсе, хто маюць да гэтага дачынення.

«Белсат»: А што вам спадабалася ў праграме?

Леанід Заіка: Вы ведаеце, мне ўсё падабаецца. І ў Аляксандра Рыгоравіча. Калі гэта рабіць. І ў Таццяны Караткевіч, і ў Гайдукевіча. Усе праграмы – гэта такі кручок, на які ловяць пячкура. Добра, давайце сацыяльны пакет, падымем далей нашу эканоміку, $ 400 заробку. Хто супраць? Але я ўпэўнены, што калі праз два тыдні правесці экзамен на веданне сваіх уласных праграмаў, усе, хіба, акрамя Рыгоравіча будуць разгубленыя.

 

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ