Выбары ў Беларусі 2015

Заходні ваяж Лукашэнкі – каментар эксперта

video

Коля Лукашэнка можа смела ставіць чарговую галачку ў спісе наведаных разам з бацькам краін. У Ню-Ёрку распачаўся Саміт Арганізацыі аб’яднаных нацыяў па ўстойлівым развіцці. Саміт адбываецца ў межах юбілейнай 70-й сэсіі Генеральнай Асамблеі ААН, якая стартавала сёння, а таму сабраў рэкордную колькасць кіраўнікоў дзяржаваў – у тым ліку тых, якія лічацца недэмакратычнымі і дыктатарскімі.

Выступіць на гэткай высокай трыбуне – рэдкая магчымасць для Аляксандра Лукашэнкі з-за накладзеных на яго заходніх санкцыяў у адказ на парушэнні ўладамі Беларусі правоў сваіх грамадзянаў. Між тым выступ Лукашэнкі гучаў у цалкам супрацьлеглым кірунку: маўляў, у Беларусі ўсё цудоўна, усе шчаслівыя, а Захад вінаваты літаральна ўва ўсіх бедах чалавецтва. Пакуль жа іншыя ўдзельнікі саміту слухалі гэтую старую-новую песню, супраць удзелу дыктатараў у саміце пратэставалі як мясцовыя жыхары, гэтак і мігранты. У прыватнасці, ад беларускіх і ўкраінскіх актывістаў дасталося на гарэхі і Аляксандру Лукашэнку ды Уладзіміру Пуціну.

Візіт кіраўніка Беларусі ў Нью-Ёрк у эфіры “Белсату” каментуе палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч.

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ