Выбары ў Беларусі 2015

Уладзімір Някляеў: Дзіра на дзіры

video

Дваццаць мільёнаў рублёў штрафу атрымалі апазіцыйныя палітыкі Мікола Статкевіч, Анатоль Лябедзька, Уладзімір Някляеў і актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў. Цэнтральны суд Менску пакараў грамадзянаў за арганізацыю і ўдзел у несанкцыянаваных акцыях – гэта пікет «За сумленныя свабодныя выбары» і сустрэча з выбарцамі.

Пры гэтым Мікола Статкевіч і Уладзімір Някляеў былі асуджаныя завочна, бо ў суд не з’явіліся. Як, зрэшты, не з’явіўся на іх акцыю 23 верасня і запрошаны арганізатарамі Аляксандр Лукашэнка. Кіраўніку краіны прапаноўвалася сустрэцца з выбарцамі ды адказаць на шэраг нязручных пытанняў, у тым ліку пра магчымасць з’яўлення ў Беларусі новай расейскай базы, рэпрэсіі супраць актывістаў ды несумленнасць і не свабоду выбарчага працэсу ў нашай краіне.

У «Гарачым каментары» – Уладзімір Някляеў.

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ