Выбары ў Беларусі 2015

У Беларусі без зменаў

video

Няўрадавыя арганізацыі ў Беларусі працуюць з цяжкасцю, паляпшэнняў у выбарчым заканадаўстве няма, а незалежныя назіральнікі ўжо фіксуюць першыя парушэнні падчас выбарчай кампаніі. Пра гэта ішла гаворка падчас канферэнцыі «Грамадзянская супольнасць і правы чалавека ў Беларусі напярэдадні выбараў», якая прайшла ў Варшаве.

Пра злоўжыванні Лукашэнкам адміністратыўным рэсурсам, то бок змушэнне да галасавання праз ціск, апазіцыю не дапускаюць у выбарчыя камісіі, а дзяржаўныя медыі надаюць увагу толькі дзейнаму кіраўніку краіны. Пра гэтыя ды іншыя праблемы сёлетняй выбарчай кампаніі распавялі прадстаўнікі беларускай грамадзянскай супольнасці і праваабарончых арганізацыяў. Ды параілі Захаду не наступаць на тыя ж граблі.

ЮРЫ ЧАВУСАЎ, ЮРЫСКОНСУЛЬТ АСАМБЛЕІ НДА:

«Мы спадзяемся на тое, што палітычныя рашэнні Еўразвязу будуць прынятыя на аснове не толькі выбарчай кампаніі, а перыяду пасля яе. Бо мы ўжо сутыкаліся з сітуацыямі, калі ў Беларусі знікаюць палітвязні, беларускі рэжым атрымлівае пэўныя выгоды, а пасля людзей зноў кідаюць за краты за палітычныя меркаванні».

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ