Выбары ў Беларусі 2015

Стэфановіч: Ніякіх ілюзіяў наконт беларускай выбарчай кампаніі ў Бруселі няма

video

У Еўразвязе надалей абмяркоўваюць вызваленне палітвязняў уладамі Беларусі. Палітыкі ў Бруселі прызнаюць, што крок надзвычай важны і ўпершыню за апошнія пяць гадоў дае магчымасць для дыялогу з кіраўніцтвам краіны. З іншага боку, сітуацыя не новая: перадвыбарчая адліга лёгка можа пераўтварыцца ў паслявыбарчае «закручванне гаек».

І менавіта таму палітыкі ў Бруселі прапаноўваюць пачакаць далейшых крокаў Менску. Зрэшты, падчас слуханняў наконт Беларусі ў Камітэце замежных справаў Еўрапарламенту прагучала меркаванне, што Захад мусіць і перагледзіць санкцыі ў дачыненні кіраўніцтва Беларусі ды калі не адмяніць, то замарозіць абмежаванні. У сваю чаргу прадстаўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч, які прымаў удзел у паседжанні, даў ацэнку выбарчай кампаніі ў краіне. На ягоную думку, у Беларусі няма публічнай палітыкі, а працэдуры маюць прыкметы савецкага характару. У «Гарачым каментары» – Валянцін Стэфановіч.

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ