Выбары ў Беларусі 2015

Сірыя – новая вайна Пуціна

video

Расея нанесла першыя авіяўдары па пазіцыям Ісламскай Дзяржавы ў Сірыі. Налёт адбыўся ўсяго праз некалькі гадзінаў пасля рашэння Савету Федэрацыі даць дазвол Уладзіміру Пуціну на выкарыстанне расейскіх збройных сілаў у баявых дзеяннях у Сірыі.

Пасля таго, як сусветныя медыі цягам некалькіх тыдняў неаднаразова паведамлялі пра ўдзел расейскіх жаўнераў у сірыйскім канфлікце, у Крамлі вырашылі пачаць там вайну афіцыйна. Савет Федэрацыі менш за гадзіну разважаў пра пачатак новага канфлікту. Пасля патлумачылі – хаўруснік папрасіў дапамогі.

СЯРГЕЙ ІВАНОЎ, КІРАЎНІК АДМІНІСТРАЦЫІ ПРЭЗІДЭНТА РАСЕІ:

«Прэзідэнт Сірыйскай рэспублікі звярнуўся да кіраўніцтва нашай краіны з просьбай пра аказанне вайсковай дапамогі. Такім чынам трэба канстатаваць, што з тэрарызмам, канешне, змагацца трэба. Трэба яднаць міжнародныя намаганні, але пры гэтым жадана трымацца нормаў міжнароднага права».

У Крамлі падкрэсліваюць, што на гэты момант гаворка вядзецца выключна пра паветраныя ўдары. Пры гэтым, паводле палітычнага аглядальніка, Андрэя Піянткоўскага, без наземнай аперацыі Ісламскую Дзяржаву не перамагчы. І расейскі лідар прыехаў на сесію Генасамблеі ААН ужо з гатовай прапановай.

АНДРЭЙ ПІЯНТКОЎСКІ, ПАЛІТЫЧНЫ АГЛЯДАЛЬНІК:

«Пуцін удары ў балючае месца амерыканцаў. Ён абсалютна справядліва заўважыў – вашыя авіяцыйныя ўдары па ІД – яны нічога не рашаюць. Патрэбная наземная аперацыя. Boots on the land. Жаўнеры на зямлі – некалькі разоў ён гэта паўтараў – яму там пераклалі з амерыканскіх тэкстбукаў. »Вось я вам прапаную – Асада, а іншых няма, ды я яму буду трошкі дапамагаць«

І такім чынам Пуцін забяспечвае спакойную будучыню свайму сірыйскаму хаўрусніку. Дзяржсакратар ЗША Джон Керы ўжо заявіў, што Вашынгтон не патрабуе неадкладнай адстаўкі аль Асада, а выступае за ягоны кантраляваны сыход. Ня згодныя выбачыць Асада – Францыя і Саўдаўская Аравія. У Парыжы завялі супраць яго справу ў па вайсковым злачынствам, а Эр-Рыяд пагражае ўласнай вайсковай аперацыяй па ягонаму звяржэнню. Што ж думаюць расейцы пра новую вайну – мы запыталіся ў жыхароў Масквы:

«Дзеючы прэзідэнт – Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін – гэта самы паважаны прэзідэнт у свеце і я на 100% за тое, што ён прапаноўвае».

– А калі трумны пойдуць з Сірыі? – «Трумны на Украіне і паўсюль – жыццё такое»
– Мы супраць таго, каб Расея ўдзельнічала ў гэтым канфлікце«.
– Чаму?
– Мы супраць вайны ў прынцыпе.

– Тое, што Пуцін падтрымаў Сірыю і цяпер мы неяк падтрымліваем вайскоўцамі – нашая база ёсць там – гэта правільна.
– А калі трумны пойдуць?
– Ну што? Ну шкада, што я магу сказаць.
А што ўзамен за дапамогу ў барацьбе з Ісламскай Дзяржавай? Паводле Андрэя Піянткоўскага, Крэмль спадзяецца на змякчэнне пазіцыі Захаду па Украіне. За адну сустрэчу гэта зрабіць не атрымалася, але…

АНДРЭЙ ПІЯНТКОЎСКІ, ПАЛІТЫЧНЫ АГЛЯДАЛЬНІК:

«Псіхалагічна, атмасфера падрыхтаваная да змякчэння пазіцыі Захада па Украіне. Адная справа мець дачыненні з маргіналам, які здзейсніў агрэсію і яго трэба вярнуць у прытомнасць. А іншая справа – калі размаўляеце са сваім калегам па рашэнню галоўнай сусветнай праблемы».

Як стала вядома, усяго праз некалькі гадзінаў пасля рашэння Савету Федэрацыі, расейская авіяцыя ўжо нанесла першыя авіяўдары па баевікам Ісламскай Дзяржавы. Новую вайну падтрымала нават Расейская праваслаўная царква, дзе назвалі барацьбу з Ісламскай Дзяржавай «святой».

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ