Выбары ў Беларусі 2015

Шляхецкая сядзіба ХІХ ст. у вёсцы Чырвоны Груд патрабуе грунтоўнай рэстаўрацыі

video

1) Юравіцкі мужчынскі манастыр, заснаваны ў 17-м стагоддзі, цяпер зазнае не найлепшыя часы. Помнік рэлігійнай гісторыі мае патрэбу ў рэканструкцыі, аднак для правядзення шэрагу складаных працаў на такім вялізным аб’екце ў нешматлікіх насельнікаў святыні няма ні сродкаў, ні ведаў, ні сілаў.

2) Дапамогі з боку інвестараў ды грунтоўнай рэстаўрацыі патрэбуе ўнікальная для Беларусі шляхецкая сядзіба 19-га стагоддзя ў вёсцы Чырвоны Груд Ваўкавыскага раёну. Сядзіба мае гістарычна-турыстычны патэнцыял. Яе асаблівасць у тым, што захавалася яна ў амаль нязменным выглядзе. З 1905-га года дом належаў шляхцічам Каліноўскім, нашчадкі якіх і сёння валодаюць гэтым месцам. Цяпер Каліноўскія не супраць, каб сядзіба сталася здабыткам усіх зацікаўленых гісторыяй гасцей.

3) Вясною 2013-га года памёр адзін з самых значных беларускіх мастакоў канца мінулага стагоддзя – Барыс Аракчэеў. Дзіўны чалавек, які не шукаў грошай ці славы. Франтавік, які ўзяў у рукі пэндзаль, калі яму было больш як дваццаць гадоў. Жывапісец, які стаў гонарам беларускага мастацтва. Пра тое, якім ён быў, даведаемся ўжо праз момант.

4) Сёння колькасць месцаў, дзе ў адпаведнай атмасферы можна выпіць філіжанку-другую якаснай кавы, павялічваецца на вачах. Такім чынам, людзі імкнуцца палепшыць свае жыццё і вывесці яго на новы якасны ўзровень. І гэта добрая навіна, бо ў нашай краіне напоі заўжды выконвалі ролю светапогляднага маркеру.

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ