Выбары ў Беларусі 2015

Сепаратысты свету яднаюцца ў Маскве. Таксама ў праграме М. Статкевіч, А. Лявончык, Э. Лобаў

video

Сепаратысты ўсіх краінаў, яднайцеся! У Маскве.

Наваросы, каталонцы, ірландцы, пуэртарыканцы і прыхільнікі незалежнасці каралеўства Гаваяў. У цэнтры Масквы на гэтым тыдні прайшла даволі дзіўная канферэнцыя пад назвай «Дыялог нацыяў. Права народаў на самакіраванне і пабудову шматпалярнага свету». Нашыя карэспандэнты падрыхтавалі эксклюзіўны відэарэпартаж.

Інтэрв’ю з Мікалаем Статкевічам

На тэму міжнароднай сітуацыі вакол Беларусі перад выбарамі ў студыі «Прасвету» разважае Мікалай Статкевіч. Кандыдат у прэзідэнты РБ на выбарах 2010 г. падпалкоўнік запасу, кіраўнік незарэгістраванай Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная грамада»кажа пра расейскую пагрозу ў Беларусі, пра вайну ва Украіне і пра стасункі з Захадам.

Мігранты разграю

Адзінадушша няма, аднак пастанову прынялі – гэтак можна акрэсліць чарговы крок да развязання праблемы мігрантаў у Еўропе. Еўразвяз размяркуе 120 тысячаў уцекачоў. З гэтым нязгодныя некалькі краінаў Цэнтральнай Еўропы. А тым часам у шэрагу іншых краінаў мігранты ўжо ёсць – ды ў колькасці значна большай, чымся прапісана ў абавязковых квотах.

Аб праблеме мігрантаў у Еўропе – госць праграмы Аляксей Лявончык, беларускі сацыёлаг з Лондану, даследчык Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Тавараабарот паміж Беларуссю і Польшчаю падае

19-ы Беларуска-польскі эканамічны форум «Добрасуседства 2015» адбыўся на мінулым тыдні ў Познані. Меркавалася, што ў межах яго гаспадарчыя стасункі краінаў будуць абмеркаваныя на вельмі высокім узроўні. У выніку ж форум атрымаўся не надта прадстаўнічым. Гэта сведчыць пра не значную зацікаўленасць урадаў Беларусі ды Польшчы ў паляпшэнні эканамічнага супрацоўніцтва.

Францішак мяняе Амерыку

Пасля перапынку больш як паўстагоддзя Куба і ЗША канчаткова аднаўляюць дыпламатычныя дачыненні. Гавана ўжо выслала свайго амбасадара ў Вашынгтон, хутка на такі ж крок пойдуць і Злучаныя Штаты. Нібыта замацоўваючы дыпламатычны поспех, спачатку з Раулем Кастро, а пасля з Баракам Оўбамам сустрэўся папа рымскі Францішак.

Беларускі дэсантнік бароніць Украіну

Эдуард Лобаў служыў у мабільных войсках РБ у Віцебску, пазней сустаршыня «Маладага Фронту», асуджаны ў 2011 г. на 4 гады. AmnestyInternational прызнала яго «вязням сумлення». З лета 2015 як добраахвотнік паехаў ва Ўкраіну, цяпер праходзіць службу ў адным з падраздзяленняў недалёка ад Марыўпалю.

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ