Выбары ў Беларусі 2015

Менчукам паказалі здымкі аграгарадкоў

video

Менская прастора «ЦЭХ» сёння адкрывае адразу некалькі выставаў, вартых увагі. Гэта і калектыўная выстава, што дэманструе іншы погляд на фота з коцікамі ды сабачкамі. І даследаванне тэмы беларускіх аграгарадкоў ад Сяргея Лесеця, чые здымкі публікаваў «The Guardian», але мы спынімся на экспазіцыі фота мэтра Юрыя Васільева. Гэта ён у 60-я заснаваў фотаклуб «Менск», які дзее і цяпер.

Гледзячы на гэтыя здымкі, уважлівы наведнік зможа прасачыць на прыкладзе спадара Васільева развіццё фатаграфіі. У Менску аматары пачалі шчоўкаць здымкі ў 60-я, калі праяўляць яшчэ трэба было ў цёмным пакоі з чырвоным святлом.

АНДРЭЙ ЛЯНКЕВІЧ, АРГАНІЗАТАР ПРАЕКТУ:

«Калі казаць пра большасць беларусаў, для іх фатаграфія – гэта вясельная фатаграфія, фатаграфія з айфону ці з адпачынку. А мы расказваем пра іншую фатаграфію – тую, што выходзіць за межы гэтага разумення, якую цяжка, а я б сказаў, што немагчыма знайсці ні ў беларускіх часопісах, ні ў беларускіх галерэях. Таму і трэба сюды прыходзіць».

Цягам кастрычніку ў «ЦЭХу» ў межах Месяца фатаграфіі будуць адкрывацца і іншыя экспазіцыі – і беларускіх, і замежных фатографаў.

Іншыя тэмы: у межах форуму «ТЭАРТ» паказалі правакацыйны спектакль «Інтэрвю з вядзьмаркамі». На канцэрце «Салідарнасць з Беларуссю» у Варшаве выступаюць «Shuma» i «Воплі Відаплясава». У гомельскай бібліятэцы імя Герцэна – выстава мясцовага мастака Аляксандра Пясецкага.

Марына Вашкевіч, Аляксандра Дорская, belsat.eu

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ