Выбары ў Беларусі 2015

Лукашэнка – самы багаты кандыдат на прэзідэнта

video

Цэнтрвыбаркам апублікаваў дэкларацыі аб прыбытках кандыдатаў на пасаду прэзідэнта. Дзейны кіраўнік краіны задэклараваў за 2014 год даход у 551 мільён рублёў. Даходаў па-за афіцыйным заробкам Лукашэнка не задэклараваў.

Старшыня ЛДП Сяргей Гайдукевіч задэклараваў заробкі ў 263 158 тыс. 324 рублёў у год. Прыбыткі атамана Мікалая Улаховіча летась склалі 243 млн. 502 тыс. 475 рублёў – гэта заробак і пенсія. А Таццяна Караткевіч у 2014-м зарабіла 60 мільёнаў.

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ