Выбары ў Беларусі 2015

Курэйчык пра «Мы браты»: Тое, што там паказана – амаральна

video

Рэжысёр і сцэнарыст Андрэй Курэйчык дзеліцца ўражаннямі пасля прагляду фільму «Мы браты» – блакбастэра, што выклікаў смех у залі.

Андрэй Курэйчык: Упершныю бачыў такую кінапрэм’еру: заўсёды фільмы прадстаўляюць рэжысёры. Гэта такое правіла, закон. Заўсёды прысутнічае сцэнарыст, аўтары. Тут нацыянальны кінапраект, які рабілі тры гады, выдаткавалі на гэта практычна ўвесь бюджэт беларускага кіно, і нікога няма! Гэта, канешне, у многіх выклікала шок.

«Белсат»: А што яшчэ выклікала шок? Што ўвогуле атрымаўся за фільм?

Андрэй Курэйчык: Атрымаўся такі баевік класу С, таму што здымаў фільм касадзёр, не рэжысёр. І там шмат трукаў, машына ўзлятаюць, падаюць, людзі гараць і гэтак далей. Але гэта фільм які не мае ніякай лагічнай сувязі, сэнсу. Асноўнай прэтэнзіяй было разуменне таго, дзеля чаго гэта ўсё здымалася.

«Белсат»: Некаторыя кажуць, што невыпадкова фільм паказалі перад прэзідэнцкімі выбарамі.

Андрэй Курэйчык: Канешне, гэты фільм планаваўся пад прэзідэнцкія выбары, галоўныя героі – афіцэры службы бяспекі прэзідэнта. Яны там увесь час тэлефануюць прэзідэнту, і прэзідэнт дае там даручэнні, што трэба зрабіць з пратэстуючымі, план «цэнтрыфуга», план «шчыт», і гэтак далей. Але гэта выглядала так камічна і аперэтачна, што складалася ўражанне, што гэта проста такая дыверсія супраць беларусіх спецслужбаў і беларускіх уладаў. Было немагчыма сур’ёзна ўспрымаць тое, што было на экране. Зал у кінатэатры «Масква» разрываўся ад смеху. Хаця нібы сур’ёзнае кіно.

«Белсат»: У фільме закранутыя падзеі Плошчы 2010 года, а таксама выбух у метро.

Андрэй Курэйчык: Тое, што там паказана – амаральна. Не ацэньваю нейкую мастацкую якасць, а з маральнага пункту гледжання паказваць кішкі людзей, унутранасці, і распавядаць, што гэта нехта там зладзіў выбух у метро – проста амаральна, улічваючы, што ў Менску шмат людзей, у якіх сваякі ці сябры былі ў гэтай сітуацыі. Тое ж тычацца і Плошчы.

Цалкам размова – у відэа вышэй.

Як адбылася прам’ера фільму «Мы браты» – без рэжысёра і актораў

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ