Выбары ў Беларусі 2015

Хто стварае беларускую «Вікіпедыю»?

video

У сціплым памяшканні на вуліцы Мяснікова ў Менску сабраліся людзі, вынікамі працы якіх карыстаюцца беларусы ўсяго свету, але іхныя твары ўбачыць можна рэдка. Гэта вікіпедысты на прэзентацыі «Вікідапаможніку».

На яго старонках – уся інфармацыя, патрэбная для стварэння і рэдагавання беларускіх артыкулаў у «Вікіпедыі», без якой цяпер амаль немагчыма ўявіць жыццё студэнтаў, школьнікаў ды ўсіх людзей, што хоць часам заходзяць у інтэрнэт.

Хоць беларускія «Вікіпедыі» дзве, афіцыйным і на класічным правапісам, у класічнай, нашмат паўнейшай «Вікі», – 57 тысяч артыкулаў. Гэта ў 10 разоў менш, чым, скажам, ва ўкраінскай. Аднак ёсць добрая тэндэнцыя – «Вікі» хутка разрастаецца.

Усе артыкулы ствараюць добраахвотнікі. 60 – актыўных. Самых жа заўзятых вікіпедыстаў у Беларусі 15.

Калі-кольвек і што-кольвек пісалі ці рэдагавалі ў беларускай «Вікі» прыкладна 700 чалавек. Ім і закліканы дапамагчы «Вікідапаможнік», які існуе не ў толькі ў папяровым, але і ў PDF-варыянце ў сеціве.

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ