Выбары ў Беларусі 2015

Хто і як кажа пра выбары?

video

Выбары асвятлялі столькі ж, колькі надвор’е і спорт. Беларуская асацыяцыя журналістаў падвяла вынікі маніторынгу працы дзяржаўных і незалежных медыяў за апошнія два тыдні, калі адбываўся збор подпісаў. Гэтак, у БАЖ прыйшлі да высновы, што ў параўнанні з 2010 годам тэме прэзідэнцкіх выбараў прысвяцілі больш часу. Аднак, як і раней, ахвотна асвятлялі толькі аднаго кандыдата, а таксама дзейнасць ЦВК. У дзяржаўных медыях імёнаў іншых магчымых кандыдатаў на прэзідэнцтва ў большасці выпадкаў не называлі.

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ